Калядкі

10.01.2024

Каляды – самае паэтычнае са старажытных славянскіх святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага году – як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.  Каляды бываюць тады, калі дзень робіцца даўжэйшым, а ноч карацейшая, калі прырода паварочвае да цяпла, да вясны.

Людзі на Каляды многа спяваюць, весяляцца, пераапранаюцца, ходзяць так па хатах, віншуюць гаспадароў. А ў кожнай хаце калядоўшчыкаў чакаюць. Гаспадыня рыхтуе смачныя стравы і розныя прысмакі ім ў падарункі. А да каго Каляда не завітае, таго шчасце не напаткае. Бо лічылася – як сустрэнеш калядны – так і будзе ўвесь год.

Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. І ў гэтым годзе ў нашай установе фальклорнае свята “Калядкі, калядачкі!”. Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы.

На працягу свята у кожную группу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя дзедам, цыганкай, казой, мядзведзем. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі нашу “Каляду” казачнай атмасферай.

Дзеці актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі у гульнях і частаваліся смачнымі прысмакамі.

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.

Больш падрабязней можна паглядзець тут!