Інфармацыя для бацькоў: «Я мову родную люблю»

21.02.2024

Толькі праз родную мову чалавек

можа стаць беларусам, бо ў ей хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам…

Я.Сіпакоў

Нельга вучыць родную мову пад прымусам, яна павінна ўвайсці                  ў сэрца і думкі дзяцей непрыкметна, лёгка. Для гэтага неабходна спалучаць разнастайныя формы работы, якія б не прымушалі дзіця “завучыць”, а падштурхоўвалі да свядомага жадання пазнаёміцца                       з роднай мовай, мінулым укладам жыцця беларусаў.

Дзеці старэйшага ўзросту ўжо здольныя да ўспрымання твораў розных жанраў. Асабліва іх цікавяць чароўныя казкі, легенды, паданні. Чытаць мастацкія творы пажадана штодзённа. Бацькі не павінны парушаць гэтыя правілы і ў дні адпачынку. Пасля расказвання або чытання мастацкага твора дарослы можа выкарыстоўваць наступныя прыёмы: змястоўныя зносіны па сутнасці твора, разглядванне іюстрацый да твора, слоўныя замалёўкі, паўторнае чытанне ўрыўкаў тэсту, пераказ твора, або аднаго з эпізодаў твора і інш.

Знаёмства дзяцей з месцам, дзе яны жывуць, узбагачае іх веды,

развівае цікаўнасць, садзейнічае выхаванню пачуцця гонару за родныя

мясціны, за нашу Радзіму – Беларусь. Дзеці ўсведамлі, што наша вёска, лес, рачулка - частка Радзімы і яна непаўторная па сваёй прыгажосці.

Толькі з дапамогай дарослых нашы дзеці засвояць нашу родную беларускую мову, назву краіны – Рэспубліка Беларуь, ну а мы ўсе - беларусы!