Гуканне вясны

29.03.2024

Гуканне вясны — старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Суправаджаецца абрадавымі вясновымі песнямі, карагодамі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць зіму.

Учора і ў нашым дзіцячым садзе адбылося фальклорнае свята "Гуканне вясны". Пад час свята дзеці з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі, танцавалі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя гульнi, адгадвалi загадкi. На свята завіталі і зіма, і мядзведь, і Баба Яга, якая хацела схаваць вясну назаўжды. Але дзеці сваім цудоўным настроем выратавалі вясну-прыгажуню. А яна падзякавала ім салодкімі падарункамі.

Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі атрымалі смачныя яблыкі і ўпрыгожылі галінкі дрэў папяровымі птушкамі. Спадзяемся, што добры настрой, створаны пад час свята ва ўсіх прысутных, захаваецца надоўга і спраўдная вясна прыйдзе да нас у бліжэйшы час і ўступіць у свае правы!!!

Падрабязней можна паглядзець тут!